Літвін

Исполнитель: Zenon (Беларуская)
Пользователь: Денис Кисель
Длительность: 130 секунд
Начальная пауза: 12 секунд
Названия аккордов: Германское (B->H)
Матерная:
Комментарии к подбору: Нет

URL

Последний раз редактировал:
Денис Кисель,
16 ноября 2015 г., 17:45
Доступно в Google Play

Текст

1 - Зварот\Куплет:
 Em
Мой пра дзед быў афіцэрам царскай арміі.
 C
Служыў 'ў літоўскім пяхотным палку лейб-гвардыі.
 G
Быў паранены ў першай сусветнай вайне.
 D
Да канца жыцця жыў з куляю ў сцягне.
Куля была cпераду бо дзед не поўзаў ракам,
Не ўцякаў ён са штыком ішоў у атаку.
Палякі і расіяне яго звалі літвінам,
Для яго кожны жаўнер быў родным сынам.
З рук палкоўніка цара Мікалая ІІ
Ён атрымаў крыж Георгія Святога.
Ды неўзабаве Расійская Імперыя пала,
Чырвоная чума выпусціла сваё джала.
Афіцэры пачалі ўцякаць за мяжу.
Збліжаўся час бальшавіцкага мецяжу.
Усё часцей адбываліся правакацыі,
Літвіны пачалі фарміраваць свае фармацыі.
Прадзед адным з першых запісаўся
У восемдзесят першы гарадзенскі стралковы полк.
Былі патрэбны беларускія афіцэры,
Таму пра дзед зрабіў гэты адважны крок!

Рэфрэн\Прыпеў: 
 Em C
Гэй, гэй! Гэй, Лівіны 
 G D
Амінайце пушчы ды нізіны!
Грай, грай! Грай званочак
Мой сінявокі сакалочак!

2 - Зварот\Куплет:
У складзе Першай Беларуска-Літоўскай дывізіі
Полк вызваляў Беларусь ад бальшавіцкай візіі.
Беларусы-Літвіны баранілі свой край.
За Беларусь! Зважай!
Інтрыгі і сваркі ўнутры нацыянальнага руху
Прывялі БНР у заняпад і разруху.
Бенаруская Народная Рэспубліка пала,
Але новая рэспубліка паўстала.
Рэспубліка Сярэдняй Літвы - краіна Літвінаў,
Як Балаховіча разбілі, не было ўжо сілаў,
Каб самаісна ўтрымацца па-за межамі Польшчы,
Таму яе аб'ядналі з Польшчай.
Прадзед звольніўся з войска і купіў гаспадарства,
Вырабляў сыры, разводзіў канёў, адукаваў Спадарства.
Ён не стаў ніколі ні палякам, ні русафілам.
Ён да канца жыў і быў Беларусам-Літвінам.

Рэфрэн\Прыпеў:
 Em C
Гэй, гэй! Гэй, Лівіны 
 G D
Амінайце пушчы ды нізіны!
Грай, грай! Грай званочак
Мой сінявокі сакалочак!

Комментарии