Марскі чалавек

Исполнитель: Крамбамбуля (Беларуская)
Пользователь: Вячеслав М
Длительность: 130 секунд
Начальная пауза: 12 секунд
Названия аккордов: Не установлено
Матерная:
Комментарии к подбору:
Кожны наступны куплет трэба іграць вышэй
F#m --> G#m --> ...
Hm --> C#m --> ...
E --> F# --> ...

URL

Последний раз редактировал:
Alexander Suslov,
27 февраля 2016 г., 22:03
Доступно в Google Play

Текст

 F#m
І рэк, і азёраў мы маем зашмат, 
 F#m               Bm
А мораў няма, акіянаў няма. 
   Bm                   F#m
А мне дык нічога - а быў чалавек,
   E                    F#m
Што з гэтай прычыны закончыў свой век.
     Bm                   F#m
  А мне дык нічога - а быў чалавек,
     E                    F#m
  Што з гэтай прычыны закончыў свой век.

Ён тут нарадзіўся і вырас ён тут, 
Але ў карабельны пайшоў інстытут, 
Усе акіяны і моры скарыў 
І вось на радзіму вярнуўся стары. 
  Усе акіяны і моры скарыў 
  І вось на радзіму вярнуўся стары. 

Хадзіў ён, хістаўся па цвёрдай зямлі, 
Нібыта па хісткім ідзе караблі, 
А мора не бачыў - гарэла душа, 
І ромам тушыў ён душэўны пажар. 
  А мора не бачыў - гарэла душа, 
  І ромам тушыў ён душэўны пажар. 

Вось так і сканаў між азёраў і рэк 
Тутэйшы, але ўжо марскі чалавек. 
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі 
У драўляным апошнім сваім караблі.
  Ляжыць у сваёй беларускай зямлі 
  У драўляным апошнім сваім караблі.

Комментарии