Исполнитель: | PyLai (Беларуская) |
Пользователь: | Игорь Леонов |
Длительность: | 130 секунд |
Начальная пауза: | 12 секунд |
Названия аккордов: | Не установлено |
Матерная: | |
Комментарии к подбору: | Нет |
Am Dm
Як сыходзіш – бывай, ды адно пачакай
G F E
Дай скажу пару слоў, ты прысядзь, не збягай
Як жыццё не адно, што ж і смерць – толькі раз
Чаго ж песень так мала пяюць пасля нас
Як кувалдай – каваль, чаркай б’еш па стале
Апаліла знутры, вось і твар пасвятлеў
Дык чаму ж не пяюць нам да гэтай пары?
Дык чаго ж так маўкліва глядзіш і рука толькі цягнецца да кабуры?
Am
А я бы скрозь віры
Dm
Цераз гушчары
F E
Праз снягі нецвярозы ды босы хадзіў, толькі б зоркі мне ззялі ўгары
Што ж стаіш, не марудзь
Бі у сэрца мяне
Хай яшчэ адну кволую свечку бязлітасным ветрам задзьме
Калі сэрца – агонь, дзе знайсці мне спакой
Каб старэчыя вочы захінуць немаўлячай рукой
Каб пабегла жыццё па апалым лісці
Каб паўсюль ты гатовы быў цуды знайсці
Ды завея ў душы, ды мяце на ўсю шыр
Гулка ў пляшцы і выюць вакол скавышы
Ну, а ты хто такі, лепш бы згінуў з вачэй
Што мне словы і позірк спагадлівы твой, калі сэрца спустошана ўшчэнт